Чуць на небе зара Занімаецца, Ў курнай хаце мужык Падымаецца, Цягне сьвітку з пала Прапацелую, Цягне лапці з калка Скарчанелыя. I касу ён бярэ Адкляпаную, I жарсьцьвянку нясе Дзераўляную. Так на луг ён ідзе Свой някошаны, Зь песьняй топіць касу Ў траве зрошанай. Яго сілу ў касьбе Відаць моцную, Дый у песьні сьлязу Чуць гаротнага...
[1908]
|
|