РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Разьвейся, туман
Разьвейся, туман, расплывіцеся, хмары,
      Над хатай пахілай маей!
Хай сонца прагляне, хай цяжкія мары
      Ня мучаць душы і грудзей...
 
Штось клікала рвацца і вышай, і далей,
      На лепшае звала жыцьцё.
Вы, злыя туманы, вы, хмары, бяз жалю,
      Закрылі, забралі мне ўсё...
 
Стаю і гляджу я на хату крывую,
      На ніву пустую сваю –
I сьлёз не стрымаю, і ціха бядую,
      I нудную песьню пяю;
 
I к небу малюся, ў жыцьцё заглядаю,
      Ці моц скуль якая ня йдзе?
I цёмна, і нема ад краю да краю,
      Ні сьвету, ні сьледу нідзе...
 
Ні сьвету, ні сьледу... марнуюцца сілы,
      Дух праўды і волі прыгас,
Нядоля і гора, навокал – магілы –
      Вось роднага шчасьця абраз...
 
1908
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.