 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Белыя‚ белыя вішняў пялёсткі Ціха апалі‚ упалі на хвалі. Пенна усьпенены срэбныя ўсьплёскі Далі хапалі‚ хвалі імчалі. Ціха‚ панадна мятнуўся вятрыска‚ У вуха дзьмухнулі мне песьні. Прынеслі іх ветры суладна з прастораў‚ дзе пырскаюць Сьмешкі уцешныя пышнай машыны. Тонкімі ценямі тэнар цягнуў‚ Яго воласам голас у высь узьвіваўся. Альтамі сталь там у далі прапела‚ Сьвежая сьвежасьць у бязьмежжа лілася. Посьля кагосьці магутныя грудзі Бурай рванулі‚ гукнулі угруні. Далей... Апалі‚ на хвалі упалі Вішняў пялёсткі. Хвалі імчалі...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|