 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У мяне ёсьць прыгожая песьня Аб дзяўчыне прыгожай адной. Гэтай песьні ў грудзёх маіх цесна. У гэтай песьні ёсьць слова адно‚ Даражэйшае за чырвонцы‚ Ласкавейшае за сон І цяплейшае за сонца... У гэтым слове срэбра звон. Я ня ўмею сьпяваць тую песьню‚ За мяне хай сьпявае вясна. Жыць мне стала на сьвеце ня цесна: Ёсьць на сьвеце дзяўчына адна‚ Даражэйшая за чырвонцы‚ Ласкавейшая за сон‚ І цяплейшая за сонца... Не дзяўчына - срэбра звон. Я ня ў сілах назваць яе імя‚ За яе і ў агонь бы пабег. Яе імя з усімі сьвятымі‚ Яе імя... кахаю цябе‚ Даражэйшая за чырвонцы‚ Ласкавейшая за сон І цяплейшая за сонца... О‚ нямоўкны срэбра звон!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|