 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біруза над садамі белымі‚ Вунь і бэз расплюшчыў вочы сінія. Што-ж мы гэтакія ня сьмелыя? Хіба сэрца абрасло ў нас іняем? Паглядзі‚ матылькі чорныя Абняліся ў пялёсткавай замяці. Перад намі дарогі ня торныя‚ Дык вазьмі пацалункі для памяці. За марамі‚ акіянамі Ты ня згубіш іх‚ каханы‚ веру я‚ І дарогамі нязнанымі З журавамі зноў вернесься з выраю. Зноў вясна закрасуе кветкамі‚ Зноў цябе‚ мой каханы‚ пабачу я. Аддасі тады з адсоткамі Пацалункі мае гарачыя.
1949
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|