 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Помніш‚ Зося‚ у парку Нью-Ёрку‚ - Я ня веру‚ што можна забыць‚ - Пад кустамі скакалі вавёркі‚ Буркавалі ля ног галубы... Мы ішлі пад цудоўныя гукі: Аб каханьні шумела трава... Я трымаў твае мілыя рукі‚ Мне здавалася - сьвет я трымаў. Не вязалася неяк гаворка. Я ня ведаю‚ сон быў‚ ці яў: Мне шапнула на вуха вавёрка‚ Што ты будзеш навекі мая.
1953
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|