РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як ня выйдуць чарнасотнікі,
На благое ўсё ахвотнікі,
    Дый на ўсю моц закрычаць:
    «Думу трэба разагнаць!»
 
Ой, відаці, вельмі хочацца
Пурышкевічам, Дубровінцам
    Ковы новыя каваць,
    Ізноў турмы напаўняць...
 
Але выйшаў ім ды з памяці
Акцябра дзянёк семнаццаты:
    Той вялікі маніфэст,
    Ды што ў турмах няма мест!
 
Эй гуляйце, чарнасотнікі,
На благое ўсё ахвотнікі:
    Ня век сеяці вам цьму,
    Весна зьменіць нам зіму!
 
[1908]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.