РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міхась Кавыль
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня сумуй‚ сястра далёкая‚
Не адна ты - сумую і я.
Ноч ня вечна. Яна‚ сінявокая‚
На усход адплыве спатая.
 
Зоры ў небе дрыжаць ня з холаду‚
Каб‚ упаўшы ў расу‚ адзьвінець.
І сваю няшчасную моладасьць
Хтось убачыць сягоньня у сьне.
 
Дрогне сэрца. Успомніць прабуджаны‚
Што была і кахала... Няма.
Адчуняе месяц прастуджаны‚
І зялёны зноў вернецца май.
 
Дык ня трэба. Глядзі‚ як пацеры
Шэпчуць зоры у сінім вакне.
Памаліся Прасьвятой Багародзіцы
За сябе‚ за яго‚ за мяне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.