РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міхась Кавыль
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не кажы
Калі зямлю абдыме вечар‚
Не сказаўшы нікому‚ чаму -
З пачуцьцём зямным‚ чалавечым‚
Дарагая‚ цябе абдыму.
 
Стануць зоры на вахты дазорам‚
Вартаваць будуць ціха нас.
Пацалую цябе раз каторы‚
Пацалую‚ як першы раз.
 
Не кажы‚ што расчуленасьць гэта‚
Праляціць‚ нібы ветру павеў.
Мне-б ня быць ніколі паэтам‚
Каб я гэтак кахаць ня умеў.
 
1951
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.