 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не такая была ты і ёсьцв‚ Не такую цябе я высьніў. Раздарыла сваю маладосьць‚ А цяпер мне на шыю вісьнеш Па сьлядох маіх ходзіш‚ як сьцень‚ Не даеш мне нідзе супакою. Хоць на Марс можаш зараз ляцець‚ Не махну ні аднэю рукою. Ня віню я сьляпых кажаноў - Яны гуку паслушны уночы. Як жа ты за дурное віно Прадаеш танна гонар дзявочы? Не‚ я веру‚ на сьвеце йшчэ ёсьць І такая‚ якую я высьніў: Чысьціня‚ прыгажосьць‚ маладосьць. Ты-ж на шыю другому павісьні.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|