РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міхась Кавыль
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я твой абраз‚ адзіную уцеху‚
Пастаўлю ў рамцы залатой на стол.
Ён - твой прамень‚ замоўкнуўшае рэха‚
Мяне сагрэе і разбудзіць. Навакол
 
Зямное кулі паляту у марах
Цябе шукаць‚ ужо каторы раз...
Ды ўсё адну‚ адну ўсё бачу пару:
Мой горкі сум‚ маўклівы твой абраз.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.