 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вы‚ фройляны‚ сінёрыты‚ Мад'мазэлі‚ донны‚ панны... Я прыймаць буду іспыты Прыгажосьці беззаганнай. Я прыехаў зь Беларусі Прыгажунямі багатай. Там ёсьць Зосі і Алесі‚ Сінявокія дзяўчаты. Хто адзін раз іх пабачыць‚ Будзе вечна закаханы. Я жадаю вам удачы‚ Сінёрыты‚ донны‚ панны... Толькі - гэта па сакрэце - Вам ня вытрымаць іспыты: Прыгажэйшыя на сьвеце Беларускія дзяўчаты.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|