РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міхась Кавыль
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нам сэрца асьвяжае подых новы.
Як радасна‚ калі замоўкне гром‚
Вясёлка ўстане дугой шматкаляровай;
Альбо‚ калі на возеры паздром
Сузор'ем серабрыстым заіскрыцца
І вецер-птах надломаным крылом
Зашалясьціць у вербалозах ніцых‚
Ці першы сьнег заблудзіцца ў гальлі‚ -
Нібы вада вазёры ў навальніцу‚
Напоўніць душу бодрасьці прыліў.
 
1947
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.