 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вецер-смык на струнах-тросах Грае дзікія факстроты Як дазоры‚ альбатросы‚ Нібы здані‚ шчоглы-гроты. Акіяну й неба шэрасьць‚ Маракі наўкол паселі. Дзень і ноч калоціць‚ мэрам На шалёнай карузэлі. Раптам кіне‚ нібы з кручы‚ Скрыгане‚ як сталь у жорнах. Як у пекле тым кіпучым‚ Круціць‚ верціць‚ бела‚ чорна... Паўтарацьмеш бязупынна‚ Як вар'ят той загайданы - Ўсе пяскі зьбяру з пустыняў І засыплю акіяны...
27 лютага 1950 г., Атлянтычны акіян.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|