 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Палахліва у вады люстэрцы Зь неба сіняга глядзяцца зоры. Карабель стаіць. Стальное сэрца Б'ецца ціха. У тумане горад‚ Нібы здань. І вецер ня скіголіць. Абнялося з прышласьцю сягоньня. Я і мары. Ды Статуя Волі Насупроць з запаленай паходней.
1950 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|