 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нібы цясьніны гор - вуліцы. Дамы - вылуджаныя ветрам скалы - Бакамі размаляванымі туляцца‚ На хмары лезуць: месца мала. «Кадзілакі»‚ «Бюікі»‚ «Шэўралеты» Абгарадзілі‚ як плотам‚ кварталы; Лезуць на ходнікі і ў кувэты‚ І на людзей - месца мала. Неба шрубуюць верталёты... Хоць бы другая плянэта упала‚ - Будуць кідацца самазабойцы у пралёты: На зямлі месца мала.
1952
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|