Вось і вяселейка Ў нашага Фэлькі! Ў дзела захоплены Міскі, бутэлькі. Што называецца, Музыка рэжа; Полька, лявоніха, Знай, не залежа! Хлопцы зь дзяўчатамі Ў жарты заходзяць, Бабы шлюбоўнікам Песьні заводзяць. Людам паўнюханька Хата набіта... Гоман, таўпеханьне – Пекла, і квіта! Вось, каб дзе дзеўчынку З гора абняці, З чарачку выпіці Дый пайсьці спаці!
1908
|
|