Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЛІНІЯ ЛЁСУ

Аэранаўтыкі законы

Найпростыя:  

                       бяры

                       і клей...


I ўзьвіўся над крутым адхонам

Размаляваны пад дракона

Паветраны

Лятучы

Зьмей!


Неспадзяваны

Шлях крылаты,

Зямны

            непрадказальны шлях:

Да вышыні, струной напятай,

Уніз

        па ямах,

                       камянях,

Дзядоўніку набіўшы ў пяты...


I захапленьня крык! I страх!

О не ўпадзі, мой лёс,

                                    узьняты

Драконам аб шасьці хвастах!


У вёскі ўсёй навідавоку

Лунае ён, вогненнабокі,

Рве суравую нітку з рук.

Рубцом

              смыліць далонь пякуча, –

Вышэй,

Вышэй,  

              мой зьмей лятучы,

За кругам круг,

За кругам круг!


...Супроць нябёс – зямля сырая,

І лёс – кругамі праз агонь.


Трываю. Вышыню трымаю,

Балюча нітка суравая

Ўрасла ў далонь.


  У. Някляеў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 25.05.2009