Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

МІЖ БЕРАГАМІ

Няцямным немаўлём я пяты памачыла

упершыню ў кіпень ракі майго жыцьця.

I вось – другі ўжо бераг шэры неўпрыцям

расьце перад вачмі...  

                                   Ён – прыме на спачынак.


А я б – яшчэ плыла,  

                                 няхай між берагамі

каменьне і віры, і дна глыбінны жвір...

Ці раз параненая імі да крыві,

не паддалася ўсе ж, ня пала я ў змаганьні.


Рака, рака жыцьця!

                                 У градаў гнеўнай пене,

у зернятах пяску на плёсах залатых,

бурлі ж павек між берагамі ты

і ў грудзі – ўжо ня мне –  

                                          а зьмене бі па зьмене!


1971, Рочэстэр.  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 07.01.2010