Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Вадзіму


З рукі ўзьлятаюць пальцы,

нібы птушкі.

Твае – з маёй,

ну а мае – з тваёй.

Твае – у вырай,

за мяжу імкнуцца,

маім –

і ў скутай зімнасьці Айчыны

заўсёды ўтульна...

І што ў табе

ад імені твайго –

ляцець ад зім,

ці рыфмаваць з Радзімай?

І што ў табе

ад імені майго? –

Яно –

ад першай літары

з Айчынай.


  А. Спрынчан

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 01.06.2010