Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
ДА КАЛОЖЫ

Я так годна ішла паўз жыццё,

паўз людзей з іх штодзённым стараннем.

Ды спыніцца прыйшла пара:

я прайшла паўз цябе, паўз каханне.


Аглянулася: сцішаны раны

і залатаны дбайна рубцы.

Да Каложы прыйшла пакланіцца,

памаліцца на схіле бяды...


І Цябе, і мяне - палавіна...


І Цябе не ўратавалі

каляровыя крыжы.

Ты ўпала на калені,

на мяжы

Твайго знікнення

працягнуў Анёл руку.

У раку,

шалёны Нёман,

у вірлівае прадонне,

град каменняў мёртвых рухнуў...


І Цябе, і мяне - палавіна...

А другую панесла вірам

брудна - шэрая плынь вады.

Але ў сэрцы тваім застанемя

мы з Каложаю цэлым адным?..


  А. Петрушкевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 08.06.2010