З якой такой няроўнае натуры
І ў чым бы чаловек ні награшыў -
Мяне хвалюе масавасць культуры,
Як масавы, зацюканы пашыў.
У век, дзе кроўны след ад амбразуры,
Ад возера крывавага Пралік -
Мяне бунтуе масаваць халтуры,
Дзе што ні чаравік - то кроўны цвік.
Якая ж ты, народнасць а ці раса,
Што ўжо ідзеш сама сабой на звод?
Мяне само трывожыць слова "масса",
Якое замяняе ўжо - народ.
Прыдурак рэкне у кутку: "Авохці!"
Дык да якой жа,іншае пары -
І масавыя зборышчы, і локці,
І масавых інтрыжак кіпцюры?!
У лавеласе свет, нібыта ў касе,
Якой даўно жыруе хітры век...
Хоць месу закажы па гэтай масе,
Каб уваскрэснуў проста чалавек!