РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аб сайце
ДАВЕДКА
Гэта беларуская інтэрнэт-бібліятэка з функцыяй кантэкстнага тлумачальнага слоўніка. Адным з накірункаў дзейнасьці сайта зьяўляецца знаёмства наведвальнікаў з працамі беларускіх пісьменьнікаў, а таксама сучасных творчых людзей.
 
Ідэя стварэньня сайта ўзьнікла тады, калі стваральнікам трапіла ў рукі кніга, якая зьмяшчала ўсе вершы Янкі Купалы. Выпадкова зьявілася iдэя разьмясьцiць гэтыя вершы ў інтэрнэце. Потым узьнікла ідэя разьмяшчаць артыкулы і навіны пра сучасных беларускіх пісьменьнікаў і літаратурныя мерапрыемствы. І напрыканцы зьявілася галоўная ідэя для сайта – стварыць беларускі электронны тлумачальны слоўнік, які будзе тлумачыць патрэбнае слова аўтаматычна.
 
Сайт створаны каб прыцягваць цікавасьць да беларускай мовы і культуры. Ён прызначаны для ўсіх, хто цікавіцца беларускай культурай і любіць атрымліваць асалоду ад простага беларускага слова! І хоць ніякі сайт не заменіць жывой друкаванай кнігі, мы спадзяемся, што хтосьці знойдзе тут што-небудзь цікавае для сябе і зацікавіцца беларускай мовай.
АПІСАНЬНЕ
Галоўная старонка
 
 
На галоўнай старонцы разьмешчаны сьпіс аўтараў.
 
Тут таксама можна ажыцьцявіць пошук (ён вядзецца сярод імёнаў аўтараў, назваў твораў і вершаў), праглядзець рэйтынгі твораў і вершаў, апошнія камэнтары наведвальнікаў.  
 
 
 
 
Лацінскі альфабэт
 
 
На сайце існуе магчымасьць адлюстраваньня тэкста з выкарфстаньнем лацінскага альфабэту. Для гэтага неабходна націснуць спасылку «Łacinka» у версе старонкі.
 
Пошук будзе ажыцьцяўляцца таксама лацiнскiм альфабэтам.
 
Для сартыроўкі ўжываецца сучасны альфабэт беларускай лацінкі:
 
                  A a     B b     C c     Ć ć     Č č     D d     Dz dz   Dź dź   Dž dž
 
                  E e     F f     G g     H h     Ch ch   I i     J j     K k     L l
 
                  Ł ł     M m     N n     Ń ń     O o     P p     R r     S s     Ś ś
 
                  Š š     T t     U u     Ŭ ŭ     V v     Y y     Z z     Ź ź     Ž ž
 
 
 
 
 
Тлумачальны слоўнік
 
 
На сайце разьмешчаны электронны тлумачальны слоўнік, які дае магчымасьць атрымліваць тлумачэньне незразумелага слова адразу ў тэксьце пры чытаньні. База дадзеных слоўніка налічвае каля 37000 словаў.
 
Падрабязна пра тое як карыстацца слоўнікам глядзіце на адпаведнай старонцы.  
 
 
 
 
Іншыя слоўнікі
 
 
На сайце існуюць іншыя слоўнікі: этнаграфічны слоўнік, міталёгія і інш. Для пошуку трэба ўвесьці патрэбнае паняцьце (пошук слова вядзецца аўтаматычна). Можна таксама карыстацца звычайным каталогам. Каб адчыніць артыкул цалкам націсьніце «Прачытаць».  
 
 
 
 
Лірычныя творы
 
 
Усе лірычныя творы аўтара разьмешачы ў акенцы «Лірыка» на старонцы аўтара
 
Каб пряглядзець вершы аўтара націсьніце спасылку «Вершы»: адчыніцца старонка са сьпісам усіх вершаў. Уверсе разьмешчаны класіфікатары. Таксама даступна магчымасьць сартыроўкі па альфабэту, па году ці па рэйтынгу. Для сартыроўкі па альфабэту дастуна класіфікацыя па гадах. Пры класіфікацыі па гадах можна выбраць літару, зь якой пачынаецца назва верша (літары выводзяцца асобна для кожнага выбранага года).
 
У акенцы «Лірыка» могуць зьмяшчацца зборы вершаў. Зьвяртаем вашу ўвагу на тое, што яны не зьяўляюцца копіяй арыгінальных збораў вершаў, а толькі паўтараюць іх зьмест (падзел на разьдзелы) і (часткова) афармленьне. Вершы паэта могуць быць дадзены ў апошняй рэдакцыі.
 
Усе паэмы вылучаюцца як асобны твор.  
 
 
 
 
Рэйтынгі
 
 
Кожнаму вершу ці твору вы можаце даць сваю ацэнку «Падабаецца» або «Не падабаецца». З аднаго ip-адраса ўлічваецца толькі адзін адказ.
 
Рэйтынг падлічваецца як ніжняя мяжа даверлівага інтэрвала Вільсана для парамэтра Бэрнульлі. Даверлівы ўзровень 95%. Першыя 10 твораў і вершаў, адсартыраваныя па рэйтынгу, разьмешчаны на галоўнай старонцы.  
 
 
 
 
Гасьцёўня
 
 
На сайце існуе разьдзел «Гасьцёўня», дзе вы можаце пакідаць вашыя водгукі і заўвагі па працы сайта.
 
Уводзіць імя неабавязкова, у гэтым выпадку вы будзеце пазначаны як «Ананім». Уводзіць тэкст паведамленьня абавязкова. Таксама трэба ўвесьці алфавітна-лічбавы код з карцінкі, каб пацьвердзіць што вы чалавек.
СТВАРАЛЬНІКІ
П. Л., А. Л. – распрацоўка сайта
 
А. Л. – запаўненьне тлумачальнага слоўніка.
 
П. Л. – дадаваньне інфармацыі на сайт.
 
Іна Севярын-Шота – запаўненьне этнаграфічнага слоўніка і міфалогіі.
ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ
Для сувязі з кіраўніцтвам сайта пішыце на пошту: peter.leanovich@gmail.com
НАШ БАНЭР
2009–2022. Беларусь, Менск.