РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пачакай
I яблыня мне гаворыць:
«Пачакай, калі пасьпеюць
Мае яблыкі...»
 
I зязюля кажа:
«Пачакай, паваражу іншым,
Тады...»
 
I сябры пішуць:
«Пачакай, абавязкова
Наведаем...»
 
I ты абяцаеш:
«Пачакай, прыйду...»
Быццам у мяне і сёньня
Невычэрпны запас
Часу.
 
1983
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.