 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біяграфія
|
Ян Чачот нарадзіўся ў 1796 году Наваградскім павеце Гарадзенскай губэрні. Вучыўся разам з Адамам Міцкевічам. Падчас навучаньня ў Віленскім Унівэрсітэце ўступіў у таемнае студэнцкае таварыства філаматаў, дзе з'яўляўся кіраўніком літаратурнага аддзела.
Працаваў канцэлярскім службоўцам у радзівілаўскай пракураторыі. У 1819 годзе яму прысвоілі ступень магістра, а праз год - кандыдата філязофіі. У 1819 - 1822 гадох выкладаў арыфметыку і геаграфію ў Менскай Гімназіі.
Неўзабаве за свой удзел у таемных польскіх і беларускіх студэнцкіх кружках Ян Чачот быў арыштаваны, а затым адпраўлены ў ссылку, якая працякала ў Арэнбурзе і Арэнбургскім краі, у крэпасьці Кізіл.
Праз дзесяць год (у 1833 годзе) ён вярнуўся на Бацькаўшчыну, жыў і працаваў на Лепельшчыне і Новаградчыне. Адначасова са сваёй паэтычнай творчасьцю Ян Чачот таксама пачаткаў займацца зборам беларускіх фальклорных матэрыялаў, сабраўшы і апублікаваўшы шэсьць фальклорных песенных зборнікаў.
У сваіх вершах і баладах Ян Чачот выступаў з заклікам да гуманнага стаўленьня да сялян, крытыкаваў прыгоннае права і выказваўся за яго адмену, заклікаў разьвіваць адукацыю і культуру ў краіне.
Янам Чачотом напісаныя рамантычныя балады "Сьвіцязь-возера", "Мышанка", "Навагрудскі замак", кніга 'Аповесьці для маладых дзяўчат" і іншыя творы.
Памёр Ян Чачот у 1847 годзе.
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|