Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     МЯСЬЦІНЫ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     МІФАЛОГІЯ     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
фотарэпартажы:
Фотарэпартаж з "Выяваў-2009". Мерапрыемства прайшло 5 сьнежня 2009 года ў Тэатры Рускага Рамансу.
Руіны палацу Сапегаў у Гальшанах (Гродненская вобласьць).
Палац ў Ружанах (Брэсцкая вобласьць).
Мясьціны:
Дадаў: PL
Жывапіс/Графiка:
Раніца на базары
Дадаў: Андрэй
Скульптура/ДПМ:
Падстаўка для кветак
Дадаў: Купаліна
выпадковая цытата
"Я не люблю шмат таго, што зьвязана з Амэрыкай, але там зручна. І пагодныя ўмовы больш спрыяльныя для заняткаў тэнісам. Хоць наша сталіца мне вельмі падабаецца, у Менску я адчуваю сябе камфортна..."
Сардэчна запрашаем на этнічны сайт Беларусі!

Навiны:
20/01/2010

МІТУСЬНЯ КАЛЯРОВЫХ ДЗЁН
30 студзеня (субота) на малой сцэне Купалаўскага Тэатра адбудзецца канцэрт вядомага паэта і выканаўцы ўласных песень Алеся Камоцкага «Мітусьня каляровых дзён» (сустрэча зь песьнямі).

Пачатак у 19.00. Уваход па квітках.

Спосаб набыцьця квіткоў толькі адзін – патэлефанаваць +37529 2532504 і набыць, і ніяк іначай.

11/01/2010

АРТЫКУЛ
26 сьнежня 2009 года ў рэдакцыі часопіса “Дзеяслоў” былі падведзеныя вынікі конкурса літаратурна-крытычных твораў на тэму “Беларуская літаратура ХХІ стагоддзя: постаці, тэндэнцыі, перспектывы”. Быў уганараваны пераможца, праведзеныя майстар-клясы вядомымі літаратарамі, крытыкамі.


Ася Паплаўская ўдзельнічала ў гэтым мерапрыемстве і падрыхтавала для нашага сайта артыкул «Ірына Шаўлякова пра сучасны стан літаратуразнаўства і крытыкі», ў якім літаратурны крытык, літаратуразнаўца Ірына Шаўлякова акрэсьлiла ў найбольш агульных рысах тыя пункты, празь якiя сёньня, на яе думку, пралягае “дэмаркацыйная лiнiя” памiж літаратуразнаўствам і крытыкай.

03/01/2010

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПЕРШАГА НУМАРУ НОВАГА ЛІТАРАТУРНА - МАСТАЦКАГА ЧАСОПІСА "ВЕРАСЕНЬ".
7 студзеня (чацвер) ў Калядны вечар у будынку касцёла святых Сымона і Алены (пл.Незалежнасці, 5), а 18 гадзіне адбудзецца прэзентацыя першага нумару новага літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.
У імпрэзе бяруць удзел Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Алег Трусаў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Рыгор Сітніца, Барыс Пятровіч, Настасся Кухарэнка, Віталь Рыжкоў, Наста Кудасава, Воля Чайкоўская, Лізавета Дамініка Панамарова…

Сваімі спевамі калядны вечар упрыгожаць Эдуард Акулін, Таццяна Беланогая,
Алеся Сівохіна і народны вакальны гурт “Пліса” пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі.
На Каляды гасцям рады! Калі Беларусь шануеце, прыходзьце – не пашкадуеце!


Вядучы вечарыны – паэт і бард Эдуард Акулін.

Уваход вольны.

http://budzma.org/budzma/shchodry-vyechar.htm

31/12/2009

ІНТЭРВ’Ю ЗЬ ПІЯНІСТАМІ
17 сьнежня ў Малой залі імя Р.Шырмы Беларускай Дзяржаўнай Філярмоніі адбыўся незвычайны канцэрт фартэпіяннай музыкі – “Калядны феерверк”.
Пасьля канцэрту Юлія Новік узяла інтэрв’ю ў дзьвюх удзельнікаў гэтага канцэрту – Юліі Архангельскай і Аляксандра Палякова: «Калі мы граем, мы забываемся на ўсё», у якім выканаўцы распавялі аб канцэрце, аб сваёй працы, аб сваіх музычных захапленьнях, пра свае міжнародныя выступленьні ў Францыі й Фінляндыі.

інтэрв'ю:
Вершы:
«Дзякуй» аўтар Барадулін Р.
Дадаў: PL
Літаратура:
публіцыстыка: «Быць сучасным» аўтар Кустава В.
Дадаў: PL
апавяданне: «Нечароўнае апавяданьне» аўтар Беланожка А.
Дадаў: PL
апавяданне: «Анёлак і я» аўтар Дранько-Майсюк Л.
Дадаў: PL
Міфалогія:
 
Цыгра
Мiфічная iстота, якою страшылi дзяцей. Сялянскiя мацi папярэджвалi свавольнiкаў: «Не йдзеце, бо Ц. ухопiць да ўб’е каменнаю цыцкаю».


Дадаў: Купаліна
Біяграфіі:
Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк
Дранько-Майсюк Леанід, нарадзіўся 10.10.1957 г. у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў рабочай сям'і.
Пасля заканчэння Давыд-Гарадоцкай сярэдняй школы №– 2 (1974) працаваў...
Дадаў: Алесь