РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Архіў навінаў
Навіна
30.04.2015 | Прома-група ВЮ


Вольга Акуліч і Юрый Несцярэнка прадстаўляюць на Еўрарадыё песню «Моўчкі засынай»
Паважаныя сябры, аматары беларускай музыкі!
 
Спявачка Вольга Акуліч і блюзмэн Юрый Несцярэнка прадстаўляюць на Еўрарадыё песню «Моўчкі засынай». Яе аўтарам выступіла Вольга, а аранжыраваў Юрый. Увогуле, музыкі супрацоўнічаюць больш за год. За гэты час яны зрабілі сумесную праграму і далі канцэрты ў розных гарадах.
 

 
«Песня “Моўчкі засынай” была напісаная літаральна на адным дыханні. Яна, напэўна, пра немагчымасць “прывязаць да сябе" іншага чалавека, немагчымасць і шкоднасць, – распавядае Вольга. – Юра – вельмі прафесійны, дасведчаны музыкант, спявак, аўтар. І пры гэтым вельмі далікатны ў выказваннях, не цісне аўтарытэтам. Для мяне вельмі карысным было тое, што я ўбачыла іншы погляд на свае кампазіцыі, змагла іх пачуць па-іншаму».
 
Цягам апошніх гадоў Юрый Несцярэнка адначасова з запісам свайго новага сольнага альбома «Аэрапланы ў вырай», які выйшаў перад Новым годам, супрацоўнічаў з рознымі калектывамі і выканаўцамі – паступова дуэтаў назбіралася на паўнавартасны альбом. Падрабязнасці праекта пакуль трымаюцца ў сакрэце, але песня «Моўчкі засынай» таксама ўвойдзе ў яго.
 
Чытайце падрабязней і слухайце песню тут.
2009–2022. Беларусь, Менск.