РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Юры Несцярэнка — аўтар і выканаўца, гітарыст, лідэр гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”.
         Неаднаразовы ўдзельнік фестываляў “Блюз жыве ў Мінску”, “Грыфаманія”, “Рок-каранацыя”, “Рок-кола” і многіх іншых.
         У 1982 годзе заснаваў першы гурт “Последний шанс”, рэпертуар якога складаўся з кампазіцый расійскіх рок-гуртоў “Воскресение”, “Машина времени”, “Круиз”, “Динамик”, айчынных “Сузор’е”, “Песняры”, а таксама аўтарскіх твораў (песні і інструментальныя трэкі).
         Пасля службы ў СА (1984-1986), падчас вучобы ў Мінскім інстытуце культуры, разам з былым удзельнікам гурта “Последний шанс”, бас-гітарыстам Ігарам Заскевічам заснаваў гурт “Рок-Транс-Авто”. Пасля заканчэння інстытута выступаў як аўтар-выканаўца, удзельнічаў у фестывалях аўтарскай песні ў Магілёве (1993), фестывалях “Магілёў-96”, “Рок-акустыка-98” і іншых.
         Упершыню з гуртом “White Night Blues” выступіў на магілёўскім фестывалі “Последний эшелон” у 1999 годзе. У 2003 годзе быў заснаваны гурт Nestary Band. З гэтымі калектывамі прымаў удзел у фестывалях “Рок-манёвры” (г. Мінск), “Рок-Тайм”, “отНАШЕния” (г. Магілёў), “Рок апоўначы” (Віцебск), “Мінск-Блюз”, “Протяг” (Украіна), “Biala Blues Festival” (Польша) і інш.
         Як аўтар-выканаўца выступаў на фестывалях “Бардаўская восень” (Польша), фестывалях сучаснага мастацтва “Выявы” (2008, 2009), літаратурна-музычным фестывалі “Рытмы і рыфмы” і інш.
        
        
        
АЛЬБОМЫ

        
         Юры Несцярэнка “Свята Вялікіх Дажджоў” (з удзелам гуртоў “Крама”, “Палац”), “Ковчег”, 2006
         Юрий Нестеренко «Пиротехнические этюды», «Ковчег», 2007
         “Live In Poland”, “Ковчег”, 2011
        
        
        
СКЛАДАНКІ

        
         “Прэм’ер-Тузін -2005” West Rec (Несцярэнка і “Крама”)
         “Прэм’ер-Тузін -2006” West Rec (“White Night Blues”)
         “Прэм’ер-Тузін -2007” West Rec (“Nestary Band”)
         “Прэм’ер-Тузін -2008” West Rec (Юры Несьцярэнка)
         “Blues.BY” 2008, «Ковчег» (“White Night Blues”)
         “Belarusian Globe”, 2009, “ВМА” (зборнік кавераў, дуэт Ю. Нсцярэнкі і Пятра Ялфімава)
         “МР3 беларускіх песьняў. У гіт парадзе”, 2013, (расейскае пірацкае выданне, падпісанае лэйблам Midem-reords), 150 трэкаў (№42 – Nestary Band “Агні гараць”; №66 – Несьцярэнка і Крама “Блюз Белай Ночы”; №76 – Юры Несьцярэнка “Адкажы”)
         "Альбом школьных песень"
        
        
        
ВІДЭА

        
         “Неба навокал”, 2009, рэж. А. Вечар
         “Напярэдадні свята”, DVD, запіс акустычнага канцэрту, 2010, “Prastora.By”.
        
        
        
УДЗЕЛ У АЛЬБОМАХ ІНШЫХ ВЫКАНАЎЦАЎ

        
         “Лекарство от меланхолии”, альбомы “Ломтик манго” (2007, West Rec.) і “Ломстальгия” (2011, West Rec.)
        
        
        
ЛІТАРАТУРНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

        
         Літаратурныя творы, надрукаваныя ў беларускіх выданнях:
         Дзеяслоў, №22 (3. 2006), дзве навэлы: “Бялун і Насьця” і “Той, хто ў курсе – не паверыць”
         Дзеяслоў, №44 (1. 2010), “Аднакласнікі.Gov.”, апавяданне
         Дзеяслоў, №50 (1. 2011), “Перамены”, апавяданне
         Літаратурная Беларусь, № 66, люты 2012, навэла “Падарунак здалёк”
         Літаратурная Беларусь, №9 (85), верасень 2013, апавяданне “Шоў павінна працягвацца”
        
         Паводле http://vika-trenas.livejournal.com/106405.html
2009–2020. Беларусь, Менск.