РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Уладзімер Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласьці. Бацька - Пракофій Някляеў, рускі, маці - Анастасія Магер, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым мейсцы беларускай гісторыі.
         Вучыўся ў Менскім Электратэхнікуме Сувязі (1962 - 1966), на аддзяленьні паэзіі Літаратурнага Інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Менскага Педагагічнага Інстытута (1973).
         Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у менскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газэце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Менск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага Тэлебачаньня, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 - старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў.
         У 1999 выехаў у Польшчу.
         Выходзілі кнігі: "Адкрыцьцё" (Менск, 1976), "Вынаходцы вятроў" (Менск, 1979), "Знак аховы" (Менск, 1983), "Местное время" (Масква, 1983), "Наскрозь" (Менск, 1985), "Дерево боли" (Масква, 1986), "Галубіная пошта" (Менск, 1987), "Веда" (Менск, 1989), "Прошча" (Менск, 1996), "Выбранае" (Менск, 1998), "Так" (Менск, 2004). Па аповесьці "Вежа" Аляксеем Дударавым была напісана фантасмагарычная камэдыя "Вавілон", пастаўленая Мікалаем Мацкевічам.
         Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданьні "Хайбах", "Чмель і вандроўнік", "Меў Марык бомбу", аповесьці "Прага", "Няхай жыве 1 Мая" і інш.)
         Выдаў раман "Лабух" (Менск, 2003).
2009–2020. Беларусь, Менск.