|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біяграфія
|
Нарадзіўся Юрый Уладзіміравіч 20 кастрычніка 1947 года ў сялянскай сям’і з вёскі Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1954 па 1958 Голуб вучыўся ў Горненскай пачатковай школе. З 1958 па 1965 год працягваў вучобу ў Зэльвенскай сярэдняй школе. Пасля заканчэння Зэльвенскай сярэдняй школы паступіў на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ, якое скончыў у 1970 г. У гады вучобы ўдзельнічаў у рабоце універсітэцкага літаб’яднання “Узлёт” пад кіраўніцтвам А.Лойкі.
Пасля 1970 г. працаваў рэдактарам у рэдакцыі літаратурна – музычных перадач на Гродзенскай студыі тэлебачання, загадваў аддзелам кудьтуры абласной газеты “Гродзенская праўда”. З 1979 г. працаваў загадчыкам аддзела мастацкага вяшчання аблтэлерадыё. Да нядаўняга часу працаваў у абласной газеце “Гродзенская праўда”. Ю.Голуб таксама актыўны сябар аддзялення Саюза пісьменнікаў у Гродна. Прымае актыўны ўдзел у літаратурным жыцці вобласці. Так ён быў укладальнікам і рэдактарам калектыўнага зборніка “Галасы” пісьменнікаў Гарадзеншчыны, які выходзіў штогод у 2001-2006г.г.
Яшчэ ў 1961 у зэльвенскай раённай газеце “Путь к комунизму” пачалі змяшчацца шматлікія карэспандэнцыі Ю.Голуба на тэмы мясцовага жыцця. На гэтым матэрыяле вырасталі і раннія вершаваныя творы. Першы верш “Хто не працуе…” надрукаваны ў 1963 г. у ваўкавыскай раённай газеце “Знамя Октября”. У 1965 г. вершы Ю.Голуба з’явіліся на старонках рэспубліканскай перыёдыкі (“Бярозка”).
Першая кніга Ю.Голуба “Гром на зялёнае голле” выйшла ў 1969 г. Голуб аўтар зборнікаў: “Дрэва навальніцы” (1973), “Векапомнае поле” (1976), “Помню пра цябе” (1983), “ У бары грыбы бяры” (1986), “Сын небасхілу” (1989), “Поруч з дажджом” (2001), “Зажураны камень. Трыялеты” (2002), “Брама зімы” (2004) і “Багра” (2006). Сябра саюза пісьменнікаў з 1971 г.
Жыве ў Гародні.
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|