 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біяграфія
|
Паходзіў са шляхецкага роду Лучыўка-Неслухоўскіх. Вучыўся на матэматычным факультэце Пецярбургскага ўнівэрсітэта (1870-71). Скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1877). У 1877-79 працаваў у Тыфлісе ў чыгуначных майстэрнях. Хвароба ў кан. 1870-х — пач. 1880-х прымусіла вярнуцца ў Менск. Працаваў тут у тэхнічным бюро Лібава-Роменскай чыгункі.
Дэбютаваў у 1-ым нумары газэты "Минский листок" (1886) вершам "Не ради славы иль расчёта", які выяўляў пазіцыю рэдакцыі новай газэты. Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Выступаў у розных жанрах. Друкаваўся ў альманаху "Северо-Западный календарь", польскіх часопісах "G?os Polski", "K?osy", "Kraj", "Prawda", "?cie" і іншых выданьнях. Зьбіраў беларускі фальклор, быў карэспандэнтам П. Шэйна, падтрымліваў сувязі з М. Доўнар-Запольскім. Першыя беларускамоўныя вершы з'явіліся ў 1887 пад уражаньнем выступленьня ў Менску ўкраінскіх артыстаў. Вершы "Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова" і "Дабрадзею артысту Манько" былі падпісаны псеўданімам Янка Лучына. Аўтар паэм "Паляўнічыя акварэлі з Палесься", "Віялета", "Гануся", "Андрэй".
Тэматычна паэія Янкі Лучыны зьвязаная пераважна з жыцьцём беларускай вёскі. Ён па-мастацку асэнсаваў беларускую рэчаіснасьць 1880-90-х г., сьцвярджаў дэмакратычныя ідэалы. Працягваючы традыцыі У. Сыракомлі, паэт засяроджваў увагу на малюнках вясковага жыцьця і на вобразе селяніна як галоўнага носьбіта беларускай нацыянальнай ментальнасьці, развіваў узаемадзеяньне рэалістычнага і рамантычнага пачаткаў у сваёй творчасьці, закладваў асновы беларускай філасофскай лірыкі. Ён аўтар нарыса "3 крывавых дзён" (1889), напісанага паводле ўспамінаў удзельніка паўстання 1863-64 і прысьвечанага ўзнаўленьню эпізодаў, карцін вызвольнай барацьбы на Меншчыне і паходу паўстанцаў ад Менска ў Ігуменскі павет пад кіраўнігггвам Б. Сьвентаржэцкага і С. Ляскоўскага. Зьбярогся яго драматычны абразок без назвы. Перакладаў з польскай мовы на беларускую (У. Сыракомля) і рускую (У. Сыракомля, А. Аснык), з рускай на польскую (І. Крылоў, М. Някрасаў, В. Чуміна-Міхайлава і інш.), з нямецкае (Г. Гейне), старажытна-грэчаскае (Гамер).
Да нашага часу дайшла толькі частка беларускамоўных і польскамоўных твораў. У час 1-ай сусьветнай вайны рукапісная спадчына І. Лучыны-Неслухоўскага (Янкі Лучыны) трапіла за мяжу.
На польскай мове выдадзена кніга вершаў Я. Лучыны "Паэтычныя творы" (Варшава, 1898), таксама некалькі вершаў уключана ў польскамоўны зборнік "Вершы" (1898), на рускай мове апублікавана некалькі вершаў і аповесьць "Верочка" (1900), у Пецярбурзе на беларускай — зборнік "Вязанка" (1903, падрыхтаваны да друку суполкай "Круг беларускай народнай прасветы і культуры").
Іншамоўныя творы Я. Лучыны на беларускую мову перакладалі М. Клімковіч, М. Машара, П. Пестрак, К. Цітоў, М. Арочка, Р. Барадулін, У. Мархель, Г. Тумаш, І. Чыгрын і інш.
Імя Янкі Лучыны носіць адна з вуліцаў Менску (мікрараён Лошыца).
Зборнік «Вязанка» быў выдадзены пад выглядам кніжкі на баўгарскай мове — каб абыйсьці расейскую цэнзуру, якая забараняла беларускамоўны друк.
|
|
|
|
|
2009–2016. Беларусь, Менск.
|
|
|