РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        На высокую хвалю грамадзянскасьці, духоўнасьці й гуманізму настроена ліра А. Вярцінскага. Кожная з кніг паэта - сьведчаньне шматграннасьці яго таленту, актыўнага жыцьцёва-пазнавальнага і духоўнага пошуку. Першы зборнік А. Вярцінскага "Песьня пра хлеб" выйшаў ў 1962 годзе. Прыкметнай зьявай у беларускай паэзіі сталі такія яго натупныя кнігі, як "Тры цішыні" (1966), "Чалавечы знак" (1968), "Зьяўленьне" (1975), "Ветрана" (1979) і іншыя. Зборнікі выбранай лірыкі "Сьвятло зямное" (1981) і "Хлопчык глядзіць..." (1992) - своеасаблівы падрахунак паэта.
         У паэтычных радках А. Вярцінскага моцна скандэнсаваны думка і пачуцьцё, асабістае і грамадскае, інтымнае і агульназначнае. Сацыяльны, духоўны зрок паэта абвострана ўспрымае рэчаіснасьць, засяроджаны на асэнсаваньні карэнных праблем чалавечага быцьця. У лірычнага гэроя А. Вярцінскага - высокая мера рэчаў, "высокае неба ідэалу", ён адчувае асабістую далучанасьць до ўсяго, што дзеецца ў сьвеце. дэалы чалавечнасьці, маральнасьці, непакой душэўнага пачуцьця вызначаюць яго грамадзянска-публіцыстычную лірыку: "...Ці хутка дойдзе чарга да бар’еру / глухой адчужанасьці людской, / неразуменьня і недаверу?" (верш "Бар’еры"). "Непраметэі" - адкрытае непрыняцьце і асуджэньне ўтрыманскай, прысласавальніцкай псіхалёгіі і філязофіі. "Чалавек павінен адчуваць адказнасьць за лёс другіх людзей, жыць для другіх, змагацца за агульныя інтарэсы і ідэалы", - у гэтым прызнаньні паэта заключаецца сутнасьць яго стаўленьня да жыцьця, адносінаў да сьвету (артыкул "Чалавечнасьць"). Тэма мінулай вайны - хвалюючая, гуманістычная лінія яго творчасьці. "Энэргія глыбокага перажываньня" (В. Бечык) вызначае творы паэта "Рэквіем", "Дынамік" і інш. А. Вярцінскі - аўтар цудоўных лірычна-інтымных вершаў, такіх, як "Мужчына. Жанчына. Каханьне...", "Любая, гэта - ня здрада..." і інш. Значнай творчай удачай паэта стала паэта "Колькі лет, крлькі зім!" (1979). Яна мае арыгінальны падзагаловак: "Паэма надвор’я зь метэаралягічнымі зьвесткамі, гістарычнымі экскурсамі і лірыка-псіхалягічнымі эцюдамі".
         Творчасьць А. Вярцінскага - гэта паэзія паглыбленага філязофскага роздуму, багата інтэлектуальнага зьместу.
2009–2018. Беларусь, Менск.