РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Сапраўднае імя Алеся Змагара - Аляксандар Яцэвіч. Ён нарадзіўся 1 кастрычніка 1903 г. у вёсцы Цароўцы Слуцкага павету. Вучыўся ў Слуцкай класічнай гімназіі.
         У І920 браў удзел у Слуцкім збройным чыне, быў арыштаваны, зьбег з турмы, удзельнічаў у зялёнай партызанцы.
         У 1925 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне БДУ.
         У 1930-1941 гг. з-за справядлівай боязі рэпрэсій часта зьмяняў мейсца жыхарства і працы (Тбілісі, Батумі, Кубань, Данбас, Кіеў, Менск, Асіповічы).
         Падчас нямецкай акупацыі, займаючы пасаду інспэктара беларускіх школ, актыўна праводзіў беларусізацыю навучальных установаў. Быў удзельнікам Другога Ўсебеларускага Кангрзсу (чэрвень 1944).
         Зь ліпеня 1944 г. - на эміграцыі (Польшча, Нямеччына, Аўстрыя).
         У 1949 г. параехаў у Францыю, дзе далучыўся да эмігранцкага палітычнага жыцьця (увайшоў у склад Рады БНР).
         З 1956 г. жыве ў ЗША. Зьяўляўся актыўным удзельнікам Беларускай Народнай Літаратурнай Сустані „Баявая Ўскалось”.
         Асноўная тэма літаратурнай дзейнасьці - падзеі на Случчыне. Асобна была выдадзеная ягоная кніга „Случчакі” (1947), кніга прозы „Вызвольныя шляхі” (1965), „Лесавікі” (1973). Галоўным творам зьяўляецца раман „Случчына ў агні” (1986). У дадзены момант Алесь Змагар жыве ў Фларыдзе (ЗША).
         У мемуарах Алеся Змагара, суб’ектыўна выкладзеныя ўспаміны пра вострыя сацыяльныя, нацыянальныя і палітычныя канфлікты першай паловы XX стагоддзя, перамяжаюцца з мастацкай фантазіяй, карціны савецкага бязладдзя - з узгадкамі пра нямецкую акупацыю.
2009–2020. Беларусь, Менск.