 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біяграфія
|
Стары Ўлас (сапр. Ўладыслаў Пятровiч Сівы-Сівіцкі) нарадзіўся 22.03.1865 г. у горадзе Валожыне на Меншчыне.
Асірацеўшы ў дзесяць год, пайшоў працаваць памочнікам кухара да пана. Быў кухарам, аб'ездчыкам, лясьнічым у маёнтку Сужаны на Віленшчыне. Жыў у вёсцы Варняны Астравецкага раёну, у Вільні. Ў 1920 г. пераехаў у вёску Сужаны, а пазьней у Шашэльгішкі Віленскага павету, дзе займаўся земляробствам.
Памёр 30.09.1939 г.
Друкаваць вершы пачаў у 1907 г. у "Нашай ніве". Ў беларускіх дакастрычніцкіх і заходнебеларускіх календарах зьмяшчаў вершы і вершаваныя апавяданьні. Выступаў і як публіцыст. Шэраг вершаў надрукаваны ў "Анталёгіі беларускай паэзіі" (1961) і ў зборніку "Беларуская дакастрычніцкая паэзія" (1969). У 1990 г. выйшла кніга вершаў і публіцыстыкі "Год беларуса".
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|