РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Нарадзіўся Алесь Восіпавіч Пальчэўскі на зломе стагоддзяў, пад грамы рэвалюцыйнай буры 1905 года ў вёсцы Прусінава, недалёка ад пачатку Нёмана, Алесь быў адзінаццатым дзіцем у сям'і селяніна, які меў усяго 3,5 гектара ворнай зямлі. Каб жыць на гэткім надзеле, трэба было працаваць ад цямна да цямна. Да працы з самых малых гадоў прызвычаіўся і Алесь.
         Пашанцавала хлопцу і з навукай. У вёсцы адкрылі пачатковую школу, калі Алесю споўнілася восем гадоў. Пасля было вышэйшае пачатковае вучылішча ў Новым Свержані, гэта ўжо ў савецкі час. Папрацаваўшы ў роднай вёсцы культармейцам, далучыўшыся да селькораўства і адчуўшы, што вабіць яго пісаць пра новую рэчаіснасць, падаўся дваццацігадовы хлопец на рабфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Вучыўся Алесь Пальчэўскі на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта, а скончыўшы, працаваць адразу настаўнікам не давялося, бо паслалі хлопца на газетна-выдавецкую работу. Так неўзабаве стаў ён адказным сакратаром дзіцячага часопіса «Іскры Ільіча», адначасова пачаў і літаратурную працу. Першае апавяданне «Ахвяра» надрукавана ў 1926 годзе ў часопісе «Малады араты».
         Потым у творчасці Алеся Пальчэўскага быў даволі доўгі перапынак. Ён стаў ахвярай рэпрэсій. I толькі з 1955 года асталяваўся нарэшце ў Мінску. У часопісе «Вясёлка» быў адказным сакратаром.
         Перажытае, бачанае, чутае ляжыць у аснове твораў Алеся Пальчэўскага. Пісьменнік мастацкім словам сцвярджае самае галоўнае на зямлі — любоў, дабрату, справядлівасць. Любоў да прыроды, да бацькоў, наогул, да старэйшых. А. Пальчэўскі любіць прыроду, не проста як турыст або паляўнічы, але як сын роднай зямлі. Гэта любоў пэтрыёта, за якой глыбокае пераконанне пра адзінства чалавека з зямлёй, дзе ён вырас, якая гадуе не аднаго яго, а ўсіх людзей.
        
         Уладзімір Юрэвіч. Артыкул "Пясняр душэўнай шчодрасці".
2009–2019. Беларусь, Менск.