РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Сапраўднае імя Янкі Золака - Антон Даніловіч. Ён нарадзіўся ў 1912 г. у вёсцы Лучнікі (цяпер прыгарад Слуцка). Выдаў двухтомнік сваіх вершаў, а таксама зборнік гумарэсак "За чужы грэх". Адзін з заснавальнікаў і першых рэдактараў часопіса "Беларуская думка". Акрамя вершаў пісаў апавяданьні, аповесьці "Бывай, незваротная" і "Т.Д.Ч.", для дзяцей напісаў казку "Бабок". Найбольш значнымі ў мастацкіх адносінах былі аповесьці "Віталія", "Ціхі стаў". Некалькі разоў напачатку 90-х прыязджаў на Бацькаўшчыну. Тут у 1996 г. выйшаў ягоны паэтычны зборнік "Вятрыска з радзімай краіны".
         Пачынаў сваю паэтычную дзейнасьць на Бацькаўшчыне. За паўстагоддзе актыўнага грамадскага творчага жыцьця ў Амэрыцы ім напісана вялікая колькасьць вершаў, якія можна аб’яднаць у некалькі цыклаў: духоўнае жыцьцё паэта і атмасфэра, якая яго акаляла; роздум над пражытым і перажытым; гісторыя, родная мова, Бацькаўшчына; асэнсаваньне пабачанага на Беларусі пасьля прыезду на Бацькаўшчыну праз паўвека. Пісаў Янка Золак і ўспаміны "Мая сустрэча зь Якубам Коласам у 30-я гады", крытычныя артыкулы пра творчасьць Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Уладзімера Клішэвіча, цікавае дасьледаваньне "На 500-годдзе з дня нараджэньня Міколы Гусоўскага" і інш., спрабаваў свае сілы ў клясічных формах верша.
         Янка Золак памёр у 2000 г. у Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі, ЗША).
        
         http://zbsb.org/index.php?option=com_content&view=article&id=2239%3A2009-11-26-10-00-35&catid=54&Itemid=20
2009–2022. Беларусь, Менск.