 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біяграфія
|
Міхась Курыла нарадзіўся 2 студзеня 1956 года ў сям’і калгаснікаў у в. Зафільцы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Бацька працаваў механізатарам, маці – рахункаводам у калгасе “17 верасня”.
Закончыў Брылькоўскую васьмігодку, Сёмкава-гарадокскую школу-інтэрнат Мінскага раёна. Шэсць гадоў правучыўся (завочна) на філфаку БДУ імя У.І. Леніна. У 1982 годзе атрымаў дыплом гэтай установы. У 1983 г. пайшоў працаваць загадчыкам Лужанскай сельскай бібліятэкі Валожынскага раёна. У 1986 г. з сям’ёй пераехалі ў райцэнтр. Працаваў машыністкай, швачкай, пераплётчыкам бухдакументацыі ў КБА. З 1997 года – кіраўнік гуртка “Мастацкае Слова” Валожынскага раённага Цэнтра творчасці. Зараз – метадыст народнага мастацка-літаратурнага аб’яднання “Рунь” пры РЦК.
Друкавацца пачаў з 1975 года. Першая падборка ў газеце “ЛіМ” з’явілася ў 1986 годзе. Акрамя таго, друкаваўся ў “Мінскай праўдзе”, “Чырвонай змене”, часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Вясёлка”, “Роднае слова”, альманаху “Дзень паэзіі”. Выдаў дзве кнігі вершаваных твораў “Белы птах” (1996) і “Асенні рэнесанс” (2001).
Член ГАА “СП Беларусі”.
(Усе матэрыялы з гэтай старонкі ласкава дасланы самім аўтарам.)
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|