РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Нарадзіўся 10 чэрвеня 1939 года ў сям’і калгаснікаў. Пасля заканчэння Вішнеўскай сярэдняй школы (1957) Хведар Чэрня працаваў загадчыкам Вішнеўскага сельскага клуба. Вучыўся ў тэхнічным вучылішчы № 9 пры Мінскім аўтазаводзе і працаваў фармоўшчыкам-ліцейшчыкам (1958). Пасля службы ў войску скончыў філалагічны факультэт БДУ (1966) і Мінскую ВПШ. Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, у выдавецтве “Беларусь”. З 1972 г. да канца сваіх дзён жыцця быў старшым рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
         Першыя вершы Хведара Чэрні з’явіліся ў друку ў 1955 г. Ён аўтар кніг “Добрай раніцы, людзі” (1966), “Дабрэе свет” (вершы і паэмы, 1968), “Размова з памяццю” (паэма, 1970), “Сады юнацтва” (вершы і паэмы, 1972), “Настрой” (1974), “Ваколіца” (1976), “Ажаніся, не журыся…” (гумарыстычныя вершы, 1979), “Святло рамонкаў” (1981), “На скрыжаваннях памяці” (вершы і паэмы, 1982), “Музыка дарог” (1984), кніжак для дзяцей “Песня Сабіны” (паэма, 1971), “На сонечнай вуліцы” (1973). Хведарам Чэрнем зроблена шмат, яшчэ больш было задум, якія, на жаль, абарваліся на паўслове…
         Паэт Хведар Чэрня памёр 16 сакавіка 1983 г., пражыўшы толькі 43 гады.
        
         (Усе матэрыялы з гэтай старонкі дасланы Міхасём Курылам.)
2009–2022. Беларусь, Менск.