РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Уладзімер Жылка нарадзіўся 27 траўня 1900 г. у вёсцы Макашы Нясьвіжскага раёна
        
         Друкаваўся з 1917 г. у менскіх выданьнях, у заходне-беларускай прэсе, у часопісах беларускага студэнцтва ў Чэхаславаччыне. Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў і вершаў. Перакладаў на беларускую мову творы М.Лермантава, А.Міцкевіча, Л.Ібсена і інш.
        
         Летам 1922 г. з’ехаў у Летуву, каб пазьбегнуць прызыва ў войска генерала Л. Жалігоўскага. Паводле рэкамэндацыі Л. Родзевіча выехаў у Прагу стыпэндыятам Чэхаславацкага Ўрада (1923 – 1926). Як рэдактар часопіса “Новы прамень” (Прага) запрошаны ў 1926 г. у Менск на канфэрэнцыю па рэформе правапісу. Тут прыняў савецкае грамадзянства, стаў працаваць у газеце “Звязда”. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”, але не прымаў сектанцкіх вульгарна-сацыялагічных установак кіраўнікоў арганізацыі. Падтрымку знайшоў у літаратурным аб’яднаньні “Узвышша”.
        
         18 ліпеня 1930 г. арыштаваны пад Менскам па справе “СВБ”. Не прызнаў сябе вінаватым, прыгавораны пастаяннай камісіяй ОГПУ 3 сакавіка 1931 г. на 5 гадоў ссылкі ў г. Уржум (Расея), дзе працаваў выкладчыкам літаратуры ў медтэхнікуме.
        
         Памёр 1 сакавіка 1933 г. ад туберкулёза лёгкіх, пахаваны ў г. Уржум.
        
         http://www.adradjency.narod.ru/
2009–2020. Беларусь, Менск.