 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біяграфія
|
Раіса Баравікова нарадзілася 11 мая 1947 года ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласьці. Пасьля заканчэньня Бярозаўскай сярэдняй школы (1965) працавала літсупрацоўнікам у быхаўскай раённай газэце «Маяк Прыдняпроўя». Скончыла адзьдзяленьне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм» (1971—1972).
У 1972 —1977 гадах — карэспандэнт газэты «Літаратура і мастацтва», у 1983—1988 гадах — літкансультант рэдакцыі газэты «Чырвоная змена», потым рэдактар часопіса «Алеся». З 2002 года — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць».
Узнагароджана мэдалём Францыска Скарыны.
У друку выступае з 1960 года. Выдала зборнікі паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханьне» (1987), «Пад небам першага спатканьня» (1990) і іншыя, кнігу прозы «Вячэра манекенаў» (2002).
Аўтар кніжак казак і апавяданьняў для дзяцей, п’ес «Барбара Радзівіл» (1992, пастаўлена ў 1994), «Пятля часу» (1996, пастаўлена ў 2001).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1987) за кнігу лірыкі «Каханьне», Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994) за кнігу «Люстэрка для самотнай» і спэцыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Мастацкая літаратура» (1998).
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|