РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Ігар Сiдарук нарадзіўся 23 ліпеня 1964 года ў Кобрыні. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1986 годзе. Зьведаў спэцыяльнасьці ад заліўшчыка гарачага мэталю да карэспандэнта незалежнае прэсы. Ад 1993 году працаваў загадчыкам літаратурна-драматычнай часткі Берасьцейскага тэатру лялек[1]. Аўтар паэтычных зборнікаў «Чарнабел», «Саната Арганата», «Моўкнасьць», зборніка прозы «Квадратная варона», кнігі для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» і каля 20 п’ес, пераважна дзіцячых. Найбольш вядомая п’еса Ігара Сідарука «Галава», якая пабачыла сьвет у траўні 1992 году на сцэне Тэатру нацыянальнае драматургіі «Вольная сцэна» ў пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысэра Валерыя Мазынскага.
2009–2020. Беларусь, Менск.