РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Ірына Багдановіч нарадзілася 30 красавіка 1956 года ў Лідзе. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта ў 1978 г. і асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі ў 1983 г.
         Жыве ў Менску. Выкладае на кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.
         Друкуецца з 1973 г. Сябра СП СССР з 1989 г.
         Аўтарка кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983 г.), «Фрэскі» (1989 г.), «Вялікдзень» (1993 г.), «Сармацкі альбом» (2004 г.), «Прыватныя рымляне» (2006 г.), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989 г.), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001 г.).
         Перакладае з польскай мовы.
         Аўтарка 300 навуковых публікацый.
2009–2020. Беларусь, Менск.