 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біяграфія
|
Сапраўднае імя Міхася Кавыля (іншыя псэўданімы - В'юрок, Я.Ляшчына, Я.Маёвы) - Язэп Лешчанка. Ён нарадзіўся ў 1915 г. у вёсцы Покрашава Слуцкага раёну.
На апошнім курсе Белпедтэхнікума быў беспадстаўна арыштаваны за беларускія вершы, якія друкаваў у менскіх пэрыядычных выданьнях. Быў высланы на Далёкі Усход.
Пасьля ГУЛАГу яму не дазволілі жыць на Беларусі. З кастрычніка 1935 г. жыў у Варонежы, вучыўся ў пэдінстытуце і адначасова працаваў настаўнікам.
Зь першых дзён вайны на фронце трапіў у палон каля Харкава, у 1943 г. удалося вярнуцца ў Менск.
З 1944 г. пайшоў у выгнаньне, жыў спачатку ў Нямеччыне, працаваў на шахтах Бэльгіі, з 1950 г. жыве ў ЗША, у Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі).
Друкавацца пачаў з 1929 г., быў членам "Маладняка". На эміграцыі публікаваў свае вершы, прозу, крытычныя артыкулы амаль ва ўсіх эмігранцкіх газэтах і часопісах, выдаў зборнікі паэзіі "Ростань", "Пад зорамі белымі", "Першая рана", "Цяжкія думы", а таксама том выбранага "Міжагнёўе" (1990). Шырока выкарыстоўваў клясічныя формы верша, першы ў беларускай літаратуры стварыў вянок і карону санэтаў ("Цяжкія думы", "Мярэжа", "Чорны лёд"). Тэматыка і праблематыка яго творчасьці найперш зьвязана з Бацькаўшчынай, яе гісторыяй, мовай, культурай (вершы "Ростань", "Беларусь", "Беларусь б'е ў сэрцы", "Я душу невыгойна параніў", "Менск", "Сакавіковая ноч", "Дзень той прыйдзе", "Кастусь Каліноўскі", "Бэнгалія", "Край красы", "Случчына", "Пагоня", "Прытокаю Случы", "Случчакі", "Памяці гэрояў", "Сыны Беларусі", "Слаўны мой род" і інш.)
Напісаны цыкл турэмных вершаў, а таксама вершы, прысьвечаныя рэпрэсаваным беларускім пісьменьнікам, сябрам-пісьменьнікам, зь якімі разам падзяляў пакуты выгнаньня.
У глыбока зьмястоўных паэмах "Пад небам Случчыны каханай", "Міжагнёўе", "Непакорныя" апісаў лёс свайго пакаленьня і лёс Бацькаўшчыны.
Займаўся перакладамі, быў рэдактарам часопіса "Беларуская думка", пісаў публіцыстычныя і крытычныя артыкулы, рэцэнзіі, апавяданьні. У аўтабіяграфічным рамане "Із агню ды ў полымя" паказаў падзеі вайны на акупаванай Беларусі.
http://zbsb.org/
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|