 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біяграфія
|
Ася Паплаўская нарадзілася 17 траўня 1988 г. у горадзе Таржок (Расея). У тры гады пераехала ў Менск.
Студэнтка 4 курса факультэта журналістыкі Інстытута Журналістыкі БДУ. Друкуецца ў газэтах "Літаратура і мастацтва", "Літаратурная Беларусь", часопісе "Дзеяслоў" і іншых выданьнях. Вядзе аўтарскую перадачу "СучБелЛіт" на NETradio.
Лаўрэат гарадской навукова-практычнай канфэрэнцыі (секцыя расейская філялогія). Перамагла з навукова-практычнай працай "Дуэль" в "одном из мрачных мест России" (А.П. Чехов)" (дасьледваньне сахалінскага пэрыяду ў жыцьці й творчасьці Чэхава, глыбокі аналіз кнігі нататак "Востраў Сахалін", аповесьці "Дуэль", параўнаньне творчасьці дасахалінскага пэрыяду з пасьлясахалінскім). Прызёр шэрагу алімпіядаў па расейскай мове й гісторыі. Распрацоўвае тэму "Суб’ектыўны фактар у беларускай літаратунай крытыцы".
У 2009 годзе перамагла ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых працаў студэнтаў і магістрантаў вышэйшых навучальных установаў (2-ая катэгорыя) з навуковай працай "Суб’ектыўны фактар у пісьменьніцкай крытыцы (на прыкладзе Леаніда Галубовіча, крытыка газэты ’Літаратура і мастацтва’)".
Укладальнік і дызайнер календара на 2009 год "Бацькі дзяржаўнасьці Беларусі".
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|