 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біяграфія
|
Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленьні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага Ўнівэрсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”.
Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня і па сёньняшні дзень з’яўляецца яго сябрам. Сябра Саюзу Польскіх Літаратараў.
Беларускія вершы Віктар Швед пачаў пісаць яшчэ ў школе, у 1940 г., тады ж удзельнічаў з імі ў алімпіядзе дзіцячай творчасьці. Друкавацца пачаў у 1957 г. на старонках штотыднёвіка „Ніва”, затым — у літаратурных альманахах, „Беларускіх календарах”. Выдаў зборнікі вершаў „Жыцьцёвыя сьцежкі” (1967), „Дзяцінства прыстань” (1975), „Дружба” (1976), „Мая зялёная Зубровія” (1990), „Вясёлка” (1991) і інш. Адрасаваны яны пераважна юнаму чытачу. Выхаваны на традыцыях беларускай класічнай літаратуры, Віктар Швед працягвае іх на Беласточчыне: паэтызуе паўсядзённы побыт селяніна, повязь дзіцячых адчуваньняў з гарманічным сьветам прыроды.
Віктар Швед уносіць істотны ўклад ва ўзаемадзеяньне літаратур. Ён перакладае беларускія, рускія і ўкраінскія вершы на польскую мову, а польскія — на беларускую.
http://kamunikat.org/
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|