РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Сапраўднае імя Цёткі - Алаіза Пашкевіч. Яна нарадзілася 15 ліпеня 1876 г. у фальварку Пешчын каля Шчучына.
         Вучылася ў Вільні, закончыла Аляксандраўскую жаночую гімназію (1902), экзамены здала экстэрнам, вучылася ў Ягелонскім Унівэрсітэце. Адна з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Ад уціску расейскіх улад выязджала ў Аўстра-Вугоршчыну, потым вярталася.
         Выдала зборнікі “Хрэст на свабоду” і “Скрыпка беларуская” (абодва, Львоў, 1906), “Першае чытаньне для дзетак беларусаў”і беларускі “Буквар”. Друкавалася ў газэтах “Наша ніва”, “Наша доля”, рэдагавала часопіс “Лучынка”, супрацоўнічала ў тэатры І.Буйніцкага, вывучала гісторыю батлейкі. Сябравала зь Янкам Купалам, Зьмітраком Бядулем, А.Бурбісам. Публікавала нарысы на розныя тэмы (“Гутаркі аб птушках”, “Наша народная беларуская песьня”), публіцыстычныя артыкулы (“Як нам вучыцца”, “Беражыце роднае слова”, “Аб душы моладзі”).
         Цётка была адной з самых высокародных, шляхетных і рамантычных асоб свайго часу.
         У час Першай Сусьветнай Вайны – сястра міласэрнасьці – добраахвотніца ў тыфозным бараку ў Вільні.
         У пачатку 1916 г. паехала ратаваць ад тыфу сваіх родных і землякоў. Захварэла на тыф і памерла 17 лютага 1916 г.
2009–2017. Беларусь, Менск.