РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Эліза Ажэшка нарадзілася 6 чэрвеня 1841 года ў сям’і багатага памешчыка і адваката Паўлоўскага ў маёнтку Мількаўшчына. Адукацыю атрымала ў Варшаўскім пансіёне (1852–1857). У 17 гадоў выдадзена за памешчыка Пятро Ажэшку і жыла ў яго маёнтку Людвінава (цяпер Драгічынскі раён). Аказвала дапамогу ўдзельнікам паўстаньня 1863 года. За ўдзел у паўстаньні муж быў сасланы ў Пермскую губэрню, а маёнтак быў канфіскаваны. Шлюб Элізы Ажэшкі зь Пятром Ажэшкам па яе ініцыятыве быў прызнаны ў 1869 несапраўдным. Па абгрунтаваньні ў Гародні, Ажэшка прадала маёнтак Мількаўшчына (1870) і жыла літаратурнай працай.
         Дэбютавала ў друку апавяданьнем «Малюнак з галодных гадоў» у 1866. Карысталася псэўданімамі E. O., Bak (z Wa-Lit-No), Li…ka, Gabriela Litwinka. Першыя раманы і апавяданьні «Пан Граба» (1869), «Марта» (1873) і іншыя напісаны на тэмы грамадзкай эмансыпацыі і барацьбы жанчын за грамадзкія правы. Шырокае прызнаньне прынесьлі раман «Мэір Эзофавіч», апавяданьні зборніка «З розных сфэр» (1879–1882), апавяданьні з жыцьця беларускіх сялян «Нізіны» (1883), «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888).
         Памёрла 18 траўня 1910 г. у Горадні. У доме, дзе апошнія гады жыцьця жыла пісьменьніца створаны дом-музэй. Імем Ажэшкі названая адна з цэнтральных вуліц Горадні, на якой усталяваны помнік.
2009–2020. Беларусь, Менск.