РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Сапраўднае імя Алеся Гаруна - Аляксандар Прушынскі. Ён нарадзіўся 11 сакавіка 1887 г. у фальварку Новы Двор Менскага раёна.
         Скончыў Менскае гарадское (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы. Працаваў у Менску сталяром. Член партыі эсэраў-максімалістаў (1904). За антыўрадавую дзейнасьць сасланы ў Іркуцкую губэрню. (1908), там сустрэўся з Язэпам Лёсікам (1912). Працаваў вадалівам на рэках Лене і Віціме, на залатых капальнях.
         У 1917 г. вярнуўся ў Менск цяжка хворым на сухоты. Браў удзел у дзейнасьці беларускіх арганізацый: віцэ-старшыня Першага Ўсебеларускага Кангрэса 1917 г., удзельнік стварэння БНР, рэдагаваў газэту “Беларускі шлях”, узначальваў Беларускі Нацыянальны Камітэт, быў членам Беларускай Вайсковай Камісіі, Цэнтральнага Бюро Беларускай Народнай Грамады.
         Раньнія творы не захаваліся. У паэме “Мае каляды” (Вільня, 1920, пад псэўданімам А.Сумны) – гісторыя абуджэньня нацыянальнай сьвядомасьці ў вясковага хлопчыка.
         З 1907 г. друкаваўся ў газэце “Наша ніва”. Аўтар зборніка паэзіі "Матчын дар” (1918, 2-е выд. 1929, факсімільнае выд. 1988), “Жывыя казкі” (1920) і інш. Паводле матываў і тэматыкі яго паэзія блізкая да паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
         У 1920 г. хвароба абвастрылася. Па дарозе ў Закапаны, ў Ваўкавыску ён захварэў на дэзентырыю ад яе і памёр у Кракаве 28 ліпеня 1920 г. Пахаваны на Ракавіцкіх вайсковых могілках.
2009–2020. Беларусь, Менск.