 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біяграфія
|
Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка ў Вушацкім раёне ў сям’і Івана й Куліны Барадуліных.
Навучаўся ў Вушацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ у Менску (скончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх - газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». Барадулін - дзейны сябра СБП ды Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1990 да 1999 - ягоны прэзыдэнт), сябра Партыі БНФ. З 1995 да 1997 быў сябрам кіраўніцтва Беларускага Фонду Сораса.
Рыгор Барадулін - апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Сярод астатніх узнагарод ён можа ганарыцца Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Гарсіі Лёркі, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (1995) й мэдалём Францыска Скарыны. Барадулін таксама зьяўляецца Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Вушацкага раёну.
Пачаў друкавацца з 1953 г., першыя вершы былі зьмешчаныя ў газэце «Чырвоная змена». Першы зборнік паэзіі «Маладзік над стэпам» выйшаў у 1959 годзе. Цалкам плён працы Барадуліна складае каля 70-ці выдадзеных зборнікаў паэзіі (сярод якіх шмат зборнікаў сатыры й гумару, а таксама вершаў для дзяцей), крытычных артыкулаў, эсэ, перакладаў. Двойчы выходзілі ў сьвет зборы выбраных твораў паэта (у 1984 і з 1996 па 2002). Апошні збор напачатку заяўляўся ў пяці тамох, але выйшла толькі чатыры. Таксама некаторымі крытыкамі Барадулін уважаецца за аўтара ананімнага твору «Лука Мудзішчаў».
У 2006 г. кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).
Паэтычны цыкль Барадуліна "Шчымлівыя рамансы" паклаў на музыку Мікола Яцкоў.
Памёр 2 сакавіка 2014 года.
|
|
|
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|