РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Янка Брыль нарадзіўся 4 жніўня 1917 г. у горадзе Адэса (Украіна) у сям’і чыгуначніка.
         У 1922 г. разам з бацькамі пераехаў на іх Радзіму ў заходнюю Беларусь (вёска Загора Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласьці).
         Скончыў польскую сямігодку (1931), працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй.
         У сакавіку 1939 г. прызваны ў польскую армію. Служыў у марской пяхоце. У верасьні 1939 г. пад Гдыняй трапіў у нямецкі палон, восеньню 1941 г. уцёк на Радзіму.
         З кастрычніка 1942 г. - сувязны партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэньня, а з сакавіка да ліпеня 1944 г. - партызан-разведчык брыгады «Камсамолец» і рэдактар газеты «Сцяг свабоды» (орган Мірскага падпольнага райкома партыі) і сатырычнага антыфашысцкага лістка «Партызанскае жыгала».
         З кастрычніка 1944 г. жыве ў Менску. Працаваў у рэдакцыі газэты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісах «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве БССР.
         У 1966-1971 гг. - сакратар праўлення СП БССР. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963-1967, 1980-1985). Старшыня Беларускага аддзяленьня таварыства «СССР - Канада» (1967-1990). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1945 г.
         У 1938 г. пачаў друкавацца як паэт і публіцыст (віленскі беларускі часопіс «Шлях моладзі»). Аўтар кніг апавяданьняў, аповесьцей «Апавяданьні» (1946), «Нёманскія казакі» (апавяданьні і нарысы), «Вераснёвая рунь» (1949), «У Забалоцьці днее» (1951), «Дзеля сапраўднае радасьці» (1952), «На Быстранцы» (1955), «Вачыма друга» (нарысы, 1956), «Сэрца камуніста» (нарыс, 1957), «І сьмех, і бяда» (сатыра і гумар, 1958), «Надпіс на зрубе» (1958), «Выбраныя апавяданьні» (1959), «Мой родны кут» (1959), «Працяг размовы» (апавяданьні, замалёўкі, нарысы, 1962), «Жменя сонечных промняў» (мініяцюры, 1965), «Адзін дзень» (1968), «Акраец хлеба» (1977), «Золак, убачаны здалёк» (1979), «Гуртавое» (1980), зборнікаў апавяданьняў і мініяцюр «Ты жывеш» (1978), «Сёньня і памяць» (1985), «Ад сяўбы да жніва» (1987), «На сьцежцы - дзеці» (1988), раманаў «Граніца» (ч. I, часопіс «Полымя», 1949), «Птушкі і гнёзды» (1964).
         У сааўтарстве з А.Адамовічам і Ў.Калеснікам напісаў дакумэнтальную кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (1975, па матывах кнігі пастаўлены «Хатынскі цыкл» дакумэнтальных фільмаў).
         Выдаў кніжкі прозы для дзяцей «Ліпка і клёнік» (1949), «Зялёная школа» (1951), «Сьветлае раньне» (1954), «Пачатак сталасьці» (1957), «Жыў-быў вожык» (1976), «Сьняжок і Волечка» (1983). Выйшлі Зборы твораў у 2-х (1960), 4-х (1967-1968) і 5 тамах (1979-1981).
         Я.Брылю належаць таксама кнігі «Роздум і слова» (літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, 1963) і «Трохі пра вечнае» (артыкулы, творчыя партрэты, лірычны роздум, 1978). Напісаў тэксты да альбомаў «Там, дзе сінее Нарач» (1963) і «Між тых палёў...» (1968).
         Вядомы і як перакладчык з расейскай, украінскай і польскай моў.
        
         http://www.belarus-misc.org/writer/ybryl.htm#top
2009–2020. Беларусь, Менск.